Папярэдні запіс | Наступны запіс
Чытаю “Невысносную лёгкасьці быцьця” Мілана Кундэры і думаю пра тое, што лягчэй напісаць сучасную пасьпяховую кнігу, калі ты пазбаўлены ўнутраных бар’ераў датычна сэкса. Узгадаем, напрыклад “100 год адзіноты”. Кніга вакол інцэсту, інцэсту і інцэсту. Сумняюся, што вечная адзінота сям’і Буэндыа так бы запаліла бяз гэтага партнэрства. У “Імя Ружы” Умбэрта Эка – манахі – геі. А ў “Папулярнай музыцы зь Вітулы” Мікаэля Ніэмі – падлеткавы сэкс. Хаця, вядома, гэта не адзіная разынка. Кнігі агулам класныя.
Мне падаеццца, што мужчыны пісьменьнікі па змоўчаньні больш разьняволеныя і адкрытыя датычна таго, каб пісаць пра сэкс ва ўсіх праявах. Напішы пра сэкс глыбокадумна – і вось яна кніга, па якой вар’яцеюць сучасьнікі. Добрая проза з сэксам тут і там заўжды цікавая. Хаця, вядома, калі яе будуць хваліць, пра сэкс узгадаюць у апошнюю чаргу. Пахваляць разумныя думкі аўтара, стыль і ўсё такое. Крытык ня скажа: “Я пачытаў і ўзбудзіўся - пачытайце і вы”. Але сэкс і незвычаны сэкс – ушки на макушке ў чытача.
Хтосьці разьняволены. Хтосьці ўмее пісаць. А хтосьці разьняволены і ўмее пісаць.
Айрыс Мёрдак ў раманах часта ўзгадвае гомасэксуальныя стасункі. Букер за “Мора, мора”. Але мужчынская, як у Маркеса, разьняволенасьць ёй усё адно не ўласьцівая. У Вірджыніі Вульф самы востры момант “Місіс Дэлаўэй” - успамін гераіні пра тое, як яе цалуе сяброўка. Усё.
Гэта жаночы падыход. (Эмануэль Арсан не ўзгадваю, бо гэта іншага кшталту літаратура).
Зь іншага боку – самая выкшталцоная пачуцьцёвасьць – у нявыказаным да канца, у тым нават, што хацеў і ня спраўдзіў, але расказаў, як хацеў.
Чытала некалі параду кагосьці зь вялікіх, што калі хочаш быць пісьменьнікам, нельга мець настаўніцкі досьвед. Мяркую, што ў гэтай парадзе прыхаваная тая самая думка. Напэўна, настаўніку цяжэй быць разьняволеным.
Некалі мая аднагрупніца ўбачыла ў лазьні нашу загадчыцу катэдрай. Гэта было вельмі сьмешнае здарэньне.
Ну, і зноў хвілінка навязьлівай рэклямы, раз ўжо такі выпадак. Калі вы не чыталі мой пераклад Данііла Хармса, дык вось жа ён . Здагадваецеся пра што?

- Mood:working
- Music:Paolo Meneguzzi-Vai Via

Comments
Колькі таго сэксу ў Вітуле было? там жа халодна - не да сэксу :)
Балахон - унікальны і сваеасаблівы аўтар. Я так пра яго думаю, і, мяркую, ён гэта ведае)
З чым заўгодна можна не пагаджацца і пагаджацца. У гэтым - людзі. Нічога страшнага.
У "Невыноснай лёгкасьці быцьця", асабіста для мяне, сэксу й пачуцьцяў зашмат. Часам здавалася, што чытаю не сучасны раман, а штосьці з 19 ст.
Асабіста я найбольш люблю "Майстара і Маргарыту". Стопіцсот разоў чытала.
Мяне часта падкупляюць сучасныя раманы, якія маюць дэтэктыўны сюжэт ці, прынамсі, налёт дэтэктыўнасьці. І калі сэкс там ёсьць, то не зашкодзіць :)
http://euga.livejournal.com/187072.h
:))
Думаю, што настаўніку цяжэй быць вольным у тым, што робіш, таму яшчэ, што будзе сьвярбець думка: "а што скажуць дзеці?"
Гэта як з выпадкам у лазьні. Ты робішся закладнікам шаблонаў і стэрэатыпаў ня толькі сваіх (тое, пра што ты ўжо сказаў), але і чужых "голы настаўнік - гэта сьмешна і недарэчна".
Так, у мяне ўзьнікла адчуваньне, пра якое вы кажаце. Што Кундэра спекулюе на тэме.
Зрэшты мне ўсё роўна. Проста гэта прымусіла мяне задумацца пра межы сваёй разьняволенасьці і залежнасьці ад магчыма асуджальнага меркаваньня грамадства. Нават не ўсяго грамадства. Рэферэнтнай групы.
Дарэчы, калі я не памыляюся, парада пра настаўніка належыць Умбэрта Эка.
Пра што яшчэ трэба не пісаць?
ггг
Признаюсь,порой этих сцен мне даже не хватает для полного погружения в твор.более того, французы очень это изящно подают. в слегка пошловатых элементарных частицах Уэльбека каждая страница просто пахнет сексом. он исследует феномен, эксперементирует.
Кстати,мой приятель на 1 курсе исследование проводил:социология секса.